Усе навіны

Удзельнік двух АГ Шурмей: «Ляжаць у полі, выдаваць з сябе забітага – не самы прыемны занятак»

9 ліпеня, 16:35

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў, як на вайне выдаваў сябе забітым, каб выжыць.

– Што гэта? Патлумачце калі ласка?

– БМД-4М, расійская баявая машына дэсанту. Самая сучасная. 100-міліметровая гармата, аўтаматычная  30-міліметровая гармата і, наколькі я памятаю, два курсавых кулямёты 7,62  ці 7,63. 

У мінулым годзе мы на сябе адчулі яе працу. На вайне, ўвогуле, усё непрыемна. Але ляжаць у полі, выдаваць з сябе забітага, каб варожая БПЛА вырашыў, што ўсё і абстрэл скончаны, не самы прыемны занятак у жыцці.

– А якая была сітуацыя? Чаму вы ў полі апынуліся?

– Мы рушылі на назіральны пост. Мы ўжо крыху бяспечна (верагодна Шурмей меў на ўвазе бесклапотна – заўв. Tribuna.com) гэта рабілі, бо было ўжо светла, добра светла. І варожы БПЛА нас змаляваў, можна так сказаць. І мы ў чыстым полі патрапілі пад мінаметны абстрэл. Хавацца не было месца, акопаў не было, укрыцця не было. Па гэтым полі паўзці не магчыма было. Пазней мы ўжо пачалі перабежкамі рухацца, але спачатку гэта быў бег па-сабачы, потым, на маю думку, мінамёт выкарастаў свой баекамплет і па нам пачаў працаваць БМД.

– Што думае чалавек, які ляжыць у чыстым полі, над ім лётае дрон, а ён грае ролю загінулага?

– Ляжыць на зямлі, як у мяне было. Перад тваім тварам трава, мурашы поўзаюць. І ты размаўляеш з тым, хто там на версе ёсць, у кожнага ён свой: «Давай не сёння. Хай гэта будзе не сёння».

Гэта была нават Страсная Пятніца перад Вялікаднем, і моцны-моцны пах палыну, - сказаў Шурмей.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.