Усе навіны

Беларус Кучынскі стаў спартыўным дырэктарам французскай каманды «Віні Фантыні»

25 красавіка, 16:42

44-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Кучынскі стаў спартыўным дырэктарам велашасэйнай каманды «Віні Фантыні».

Ураджэнец Оршы з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам Беларусі і шасціразовым удзельнікам «Тур дэ Франс». Яго прафесійная кар'ера доўжылася да 2015 года.

Да пераезду ў Францыю Кучынскі працаваў спартыўным дырэктарам «Мінска», які пакінуў у канцы 2023 года.