Усе навіны

Сафронава – пра навіну, што яна паедзе на АГ-2024: «Кваліфікацыя працягваецца да канца чэрвеня, пакуль нічога не вырашана!»

9 красавіка, 10:11

Беларуская вершніца Вольга Сафронава пракаментавала навіну пра тое, што яна нiбыта прадставіць Польшчу на Алімпіядзе ў Парыжы.

«Дзякую за такую падтрымку, кранутая да глыбіні душы, што столькі людзей чакаюць нашага поспеху. АЛЕ! Прашу прабачэння за непаразуменне! Кваліфікацыя на Алімпіяду ў Парыжы працягваецца! І гэта не скончыцца да канца чэрвеня! Мы з Сандра як і ўсе спартсмены сканцэнтраваны на трэніроўках і спаборніцтвах. Пакуль нічога не вырашана! І ў кожнага ёсць шанц быць у камандзе! Жадаю ўсім нам здароўя, удачы і перамогі! Усім вялікі дзякуй! Ваша Вольга ❤️», – напісала Сафронава.