Усе навіны

Экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі на траве Хатылёва ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў»

31 сакавіка 2023, 14:04

Экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі на траве Дзяніса Хатылёва ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». 31 сакавіка ў яго быў унесены яшчэ 41 чалавек, а агульная колькасць «экстрэмістаў» цяпер складае 2637 чалавек.

Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка 2022 года Хатылёва затрымаў ГУБАЗіК Лукашэнку. Адзначым, што Хатылёў з'яўляецца сябрам гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на траве Уладзіслава Белавусава, якога разам з братам таксама затрымлівалі ў кастрычніку 2022 года.

Хатылёва асудзілі на два гады «хатняй хіміі» 1 лютага 2023 года за ўдзел у мірных пратэстах.