Усе навіны

Зборная Беларусі выйграла Гульні краін СНД, перамогшы ў апошнім матчы 66:1

13 жніўня, 23:31

Першая зборная Беларусі выйграла мужчынскi турнір па хакеі на траве на Гульнях краін СНД.

Турнір праходзіў па кругавой сістэме. Першая зборная Беларусі набрала аднолькавую колькасць ачкоў са зборнай Расіі, але ўзяла залатыя медалі дзякуючы лепшай розніцы мячоў, паколькі ў апошнім туры перамагла Арменію з лікам 66:1, у той час як Расія выйграла ў Таджыкістана 41:1.

У турніры ўдзельнічала і другая зборная Беларусі, якая заняла чацвёртае месца. Трэцім стаў Казахстан.

Хакей на траве быў адным з пяці відаў у праграме Гульняў краін СНД, дзе не было абмежаванняў для ўдзельнікаў па максімальным узросце, яшчэ ў 15 відах праходзілі маладзёжныя і юніёрскія спаборніцтвы.