Усе навіны

Дэшам будзе настойваць на працягу кантракта да ЧС-2026

20 снежня 2022, 19:21

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам гатовы падоўжыць кантракт толькі на ўласных умовах, паведамляе AS са спасылкай на друкаванае выданне L'Equipe.

Па дадзеных крыніцы, Дешам мае намер падоўжыць кантракт, але ён хоча, каб здзелка была разлічана да ЧС-2026. Раней паведамлялася, што яму гатовы прапанаваць кантракт да Еўра-2024.

Калі бакі не дамовяцца, Дэшама можа замяніць Зінедзін Зідан. Раней паведамлялася, што Зідан зʼяўляецца галоўным кандыдатам на змену Дэшаму.

На ЧС-2022 Францыя заняла другое месца. Каманда ў фінале ўступіла Аргенціне (3:3, 2:4 у серыі пенальці).