Все новости

Прэзідэнт французскай асацыяцыі футбола паскардзіўся аргенцінскаму калегу на насмешкі Марцінеса ў адрас Мбапе

23 снежня 2022, 14:10

Прэзідэнт французскай асацыяцыі футбола Ноэль Ле Грэ паскардзіўся аргентынскаму калегу Клаўдыё Тапіа на паводзіны брамніка зборнай Аргентыны Эміліяна Марцінеса.

У лісце прэзідэнту аргенцінскай асацыяцыі футбола Ле Грэ асудзіў паводзіны Марцінеса, а менавіта заклік да хвіліны маўчання ў памяць пра Кіліяна Мбапе.

Таксама ён адзначыў непрыстойнае выкарыстанне лялькі з налепленым на яе тварам Мбапе падчас святкавання.

Таксама паведамляецца, што ФАФ адкрыла судовы пазоў супраць асоб, якія на расавай глебе абражалі Арэльена Тчуамэні і Рандаля Кола-Муані.