Все новости

Барташ Берашыньскі пераходзіць у «Напалі»

6 студзеня 2023, 14:34

«Напалі» завяршыў падпісанне абаронцы «Сампдорыі» Барташа Берашыньскага, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Сёння, 6 студзеня, паляк пройдзе медагляд.

Берашыньскі будзе рэзервовым варыянтам для Джавані Дзі Ларэнца, а «Сампдорыя» да чэрвеня арандуе Алесандра Дзанолі, які выступае за «Напалі».

У сёлетнім сезоне польскі абаронца згуляў у 15 матчах.