Все новости

Алан Сэн-Максімэн: «Ньюкасл» змагаецца за нешта вялікае»

3 красавіка 2023, 17:04

Вінгер «Ньюкасла» Алан Сен-Максімэн пракаментаваў турнірнае становішча каманды.

«Адчуваю сябе выдатна. Мы змагаемся за нешта вялікае. Заўзятары заслугоўваюць месца, на якім мы знаходзімся (пасля перамогі над «МЮ» – трэцяе – заўв.).

Выдатна мець магчымасць змагацца за нешта большае, за месца ў еўракубках, тым больш быць у чацвёрцы найлепшых. Да канца сезона засталося 12 матчаў, і мы будзем ваяваць.

Гэта выдатнае пачуццё, таму што мы ведаем, што ўсё ў нашых руках. Мы ведаем, што нам рабіць. Мы ведаем, колькі ачкоў нам трэба набраць.

У нас выдатны персанал, гэта найлепшая каманда, у якой я быў. Нам трэба памятаць, што мы яшчэ нічога не дамагліся, па-сапраўднаму засяродзіцца і скончыць сезон, каб усе былі задаволеныя – клуб, заўзятары і ўсе гульцы – каб мець магчымасць змагацца і быць у Еўропе ў наступным сезоне», – сказаў Cэн-Максімэн.