Все новости

Гулец БАТЭ Някрасаў пра армію: «Было добрае стаўленне і адразу павага з-за таго, што прадстаўляю найлепшы клуб краіны»

5 красавіка 2023, 23:16
1

Паўабаронца БАТЭ Мікіта Някрасаў распавёў аб вайсковых зборах. Футбаліст правёў у частцы паўтара месяца.

– Як табе ў арміі было?

– Ды нармальна. Усё добра. Добрае стаўленне было. Усё прайшло хутка. Гатовы вярнуцца да трэніровак.

– Як разумею, цябе яшчэ выклічуць?

– Так, у чэрвені. На паўтара месяца.

Адразу прыйшоў [у войска] усe ведалі [што я футбаліст], хутка разышлося па частцы. Было добрае стаўленне і адразу павага з-за таго, што прадстаўляю найлепшы клуб краіны. Усё выдатна.

– Як падтрымліваў форму?

– Раніцай была зарадка, бегалі пару кіламетраў. Большую частку вольнага часу праводзіў у трэнажорнай зале: турнікі, брусы.

– А ў цэлым, чым займаўся?

– Рознай працай. У войску заўсёды ёсць, чым заняцца. Цяпер там будуецца казарма, вучэнні па стральбе былі.

– Дома ўжо аўтаматычна ложак запраўляеш?

– Так, у 6 раніцы аўтаматычна падрываюся і запраўляю, усё акуратна, – сказаў Някрасаў.