Усе навіны

Украінская фан-супольнасць «Барселоны»: «Можам дапамагчы Бальдэ і Раберта з'ездзіць пад Бахмут ці Аўдзееўку»

21 траўня 2023, 19:52

Украінскі фан-клуб «Барселоны» адрэагаваў на тое, што абаронцы каталонцаў Алекс Бальдэ і Сэрджы Раберта павіншавалі расійскіх заўзятараў з перамогай у Ла Лізе.

«Факт. Гульцы «Барселоны» падтрымалі рускіх заўзятараў!

Мы асуджаем відэа, якое было распаўсюджанае ў інтэрнэце. Мы асуджаем пазіцыю гэтых гульцоў. І жадаем нагадаць, у нашай краіне ідзе вайна, вайна з тымі «добрымі рускімі» якіх павіншавалі дадзеныя гульцы. І менавіта гэтыя «добрыя оркі» сёння могуць забіваць нашых суайчыннікаў.

Мы спадзяемся, што дадзеныя гульцы змогуць прыехаць ва Украіну і калі яны так хочуць барзджэй пабачыцца з заўзятарамі з аркастана, мы можам ім дапамагчы з’ездзіць пад Бахмут ці Аўдзееўку, ну ці ў крайнім выпадку арганізаваць ім ноч пад ракетамі і сірэнамі. Мы ўпэўненыя, што гэта правакацыя. Правакацыя з боку спецслужбаў РФ, якія скарысталіся недальнабачнасцю і апалітычнасцю гэтых маладых людзей.

Мы падалі запыт у кіраўніцтва Каталонскага клуба, да ўсіх Фан-клубаў свету для таго, каб яны растлумачылі нам пазіцыю менавіта клуба па дзеяннях дадзеных індывідаў. Мы чакаем дакладны і канкрэтны адказ, гэта пазіцыя клуба ці прыватных асоб і калі прыватных асоб, дык якое іх чакае пакаранне? Мы чакаем выбачэнняў ад гэтых гульцоў. І просім клуб «Барселона» у далейшым лепш сачыць за сваімі спартсменамі і іх выказваннямі.

Мы звяртаемся да сябра Украіны гульца зборнай Польшчы і ФК «Барселоны», Роберта Левандоўскага, каб ён данёс да сваіх аднаклубнікаў, чаму іх учынак немагчымы ў развітым свеце, які аб'яднаны адной ідэяй перамогай Украіны над ардой! І мы думаем што яны скончаныя д######ы і ім трэба фільтраваць базар. Калі пазіцыя клуба будзе дваякай ці неадназначнай, мы, афіцыйны Фан-клуб «Барса» Кіеў разарвем усе шматгадовыя адносіны з клубам «Барселона». Дзеянні гульцоў клуба разбівае нашыя сэрцы, але наш народ сёння змагаецца за сваю свабоду і мы разам з ім!

Слава Украіне», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.