Все новости

У шорт-лісце «Ньюкасла» Неймар, Фелікс, Кейн і яшчэ 8 гульцоў

26 траўня 2023, 15:55

«Ньюкасл» плануе ўзмацненне складу пасля выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, паведамляе As.

Саудаўскія ўладальнікі клуба АПЛ за паўтара года патрацілі на трансферы больш за 280 мільёнаў долараў, а зараз хочуць падпісаць зорных футбалістаў, якіх хацелі бачыць у камандзе і раней, але тады гэта было немагчыма.

У шорт-ліст патэнцыйных трансфераў англійскага клуба ўваходзяць Неймар («ПСЖ»), Жаау Фелікс («Чэлсі»/«Атлетыка»), Хары Кейн («Тотэнхэм»), Сэмюэл Чуквуэзэ («Вільярэал»), Джэймс Мэдысан («Лестэр»). Сяргей Мілінкавіч-Савіч («Лацыё»), Муса Дыябі («Баер»), Раян Гравенберх («Баварыя»), Дамінік Сабаслаі («РБ Лейпцыг»), Махамед Кудус («Аякс») і Эберэчы Эзэ («Крыстал Пэлас»).