Усе навіны

Старшыня «Нафтана» Бандарчук: «На «Атланце» планавая мадэрнізацыя, замена бегавых дарожак. Прыкладна 2 месяцы зойме»

26 траўня 2023, 16:18

Старшыня «Нафтана» Дзмітрый Бандарчук распавёў пра прычыны часовага пераезду каманды з Наваполацку. Хатнія матчы «Нафтан» будзе праводзіць у Віцебску.

– У нас планавая мадэрнізацыя, замена бегавых дарожак. Прыкладна 2 месяцы гэта ўсё зойме. З «Іслаччу» згуляем у Віцебску, са «Слуцкам» жа памяняемся хатнімі матчамі, - сказаў Бандарчук.