Усе навіны

Аляксандр Зінчанка: «Не пацісну руку расійскаму футбалісту, таму што я ніколі не прыму іх рэакцыю»

14 чэрвеня, 23:34
2

Украінскі абаронца «Арсенала» Аляксандр Зінчанка распавёў, ці паціснуў бы ён руку расійскаму футбалісту, калі б у камандзе-суперніку быў такі гулец.

«Без шанцаў. Таму што я ніколі не прыму іх рэакцыю.

Вы можаце сказаць, што яны нічога не робяць супраць нас. Але яны робяць. Што? Яны не рэагуюць. Калі ніхто не будзе казаць, бо напалоханы, то мне шкада.

Ніколі не называйце нас братамі, як яны гэта рабілі ў мінулым. Ніколі зноў», – сказаў Зінчанка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.