Все новости

Экс-інвестар «Белшыны» Новікаў: «Карпіцкі найлепшы форвард у Беларусі. Праўда, ён пакуль накіраваны на еўрапейскія варыянты»

15 чэрвеня, 16:40

Расейскі агент Сяргей Новікаў падзяліўся меркаваннем аб беларускіх гульцах, якія могуць зацікавіць расiйскія клубы.

– Адназначна трэба звярнуць увагу на паўабаронцу Зіновіча. Кірыл быў у маскоўскім «Лакаматыве», а апошні год правёў у Партугаліі ў «Віторыі Гімарайнш». Ён за гэты час вельмі моцна дадаў і можа прыемна здзівіць і адмыслоўцаў, і заўзятараў.

Варта таксама звярнуць увагу на левага абаронцу «Мiнска» Максіма Касараба.

Вядома, трэба вылучыць і нападаючага Ягора Карпіцкага. Цяпер ён адназначна найлепшы форвард у Беларусі. Праўда, паводле маёй інфармацыі, ён пакуль больш накіраваны на еўрапейскія варыянты.

Я б дадаў у гэты спіс і апорнага паўабаронцу «Мiнска» Юлія Кузняцова, паведамляе Вельмі аб'ёмны гулец, які нагадвае Сяргея Гурэнку ў яго найлепшыя гады. Вось гэтыя хлопцы на сённяшні дзень саспелі, каб выступаць у РПЛ, – сказаў Новікаў.