Усе навіны

Сабаслаі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ліверпулем»

2 ліпеня, 09:05

«Ліверпуль» завяршыў трансфер паўабаронцы «Лейпцыга» Дамініка Сабослаі, паведамляе Фабрацыо Рамана.

Сума трансферу склала 70 мільёнаў еўра – такая клаўсула была прапісана ў кантракце Сабаслаі. Вугорскі хаўбек падпісаў з мерсісайдцамі кантракт на 5 гадоў. Гулец ужо прайшоў медагляд, і сёння «Ліверпуль« афіцыйна аб'явіць аб яго падпісанні.

У складзе «Лейпцыга» Сабаслаі правёў два гады. На яго рахунку 20 галоў і 22 асісты ў 91 матчы за «чырвоных быкоў». Поўная статыстыка 22-гадовага атакавалага паўабаронцы – тут.