Все новости
Photo

«Ліверпуль» абвясціў пра падпісанне Сабаслаі

2 ліпеня, 19:15

«Ліверпуль» абвясціў пра трансфер ужо былога паўабаронцы «Лейпцыга» Дамініка Сабаслаі.

У новым клубе 22-гадовы венгр будзе гуляць пад 8-м нумарам. Кантракт гульца разлічаны на 5 гадоў.

Раней паведамлялася, што мерсісайдцы актывавалі клаўсулу ў кантракце гульца з «быкамі» ў памеры 70 млн еўра.

У складзе «Лейпцыга» Дамінік аформіў 20 галоў і аддаў 22 рэзультатыўныя перадачы ў 91 матчы.