Усе навіны

Ягор Пархоменка: «У ЛК хочацца паказаць сябе і дапамагчы «Нёману» прабіцца ў наступны раунд»

12 ліпеня, 23:18

Абаронца «Нёмана» Ягор Пархоменка падзяліўся чаканнямі ад будучых матчаў супраць «Вадуца» ў 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі Канферэнцый.

– Нарэшце дабраліся да Ліхтэнштэйна. Дарога атрымалася доўгай, з двума начлегамі. Як адчуваеш сябе пасля такога шляху? Як забіваў час у аўтобусе?

– Адчуваю сябе нядрэнна. Начоўкі дапамагалі не так моцна стамляцца ад дарогі. Узяў з сабой кнігу пачытаць, скачаў некалькі серыялаў і фільмаў. Калі сапраўды, назвы ўжо не ўспомню.

– Якія думкі наведваюць напярэдадні магчымага еўракубкавага дэбюту?

– У першую чаргу хочацца паказаць сябе і не падвесці каманду, дапамагчы прабіцца ў наступны раунд. Калі казаць пра мае асабістыя перажыванні, то гэта насамрэч нешта неверагоднае. Усё жыццё я назіраў за еўракубкам на экране тэлевізара, а зараз даўся шанс самому прыняць удзел. Думаю, уся мая сям'я будзе назіраць за гульнёй і ў думках нас усіх падтрымліваць, – сказаў Пархоменка.