Усе навіны

Яўген Шыкаўка: «Аналізуем супернікаў, ведаем, што яны зробяць усё магчымае, бо яшчэ не набіралі ачкоў»

11 жніўня, 16:23

Беларускі нападнік «Кароны» Яўген Шыкаўка пракаментаваў будучую сустрэчу супраць «Гурніка» з Забжэ.

«Мы хочам перамагчы любой цаной. Думаю, у мінулы раз мы былі лепш. Зараз працуем над тым, каб набраць тры ачкі дома.

Трэба працаваць, каб забіваць галы. Мы таксама павінны зрабіць усё, каб у суботу набраць тры ачкі.

Аналізуем каманду з Забжэ, ведаем, што яны зробяць усё магчымае, бо яшчэ не маюць балаў. Мы павінны быць упэўненыя ў сабе і гуляць у свой футбол», – сказаў Шыкаўка.