Все новости

«Сталіца» – трохразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі

2 верасня, 15:52

Сёння, 2 верасня, «Сталіца» абыграла «Вiтэн» (5:2) і заваявала Суперкубак Беларусі.

Гэта трэці такi трафей у гісторыі мінчан. Папярэднія два «Сталіца» заваявала ў сезонах 2014/15 і 2022/23.

Адзначым, сёлета «Сталіца» змагла выйграць усе тры ўнутраныя турніры: чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Беларусі.