Усе навіны

Эдэрсан, Марцінес, Куртуа, Тэр Штэген, Буну і яшчэ 5 брамнікаў – у спісе прэтэндэнтаў на Трафей Яшына

6 верасня, 23:08

France Football назваў 10 прэтэндэнтаў на Трафей Яшына, які атрымае найлепшы па версіі выдання галкіпер года падчас цырымоніі ўручэння «Залатога мяча».

У спіс увайшлі:

– Майк Меньян (Францыя, «Мілан»);

– Ясін Буну (Марока, «Аль-Хілаль»);

– Андрэ Анана (Камерун, «Манчэстэр Юнайтэд»);

– Эдэрсан (Бразілія, «Манчэстэр Сіці»);

– Брыс Самба (Францыя, «Ланс»);

– Эміліяна Марцінес (Аргенціна, «Астан Віла»);

– Цібо Куртуа (Бельгія, «Рэал»);

– Аарон Рэмсдэйл (Англія, «Арсенал»);

– Дамінік Ліваковіч (Харватыя, «Фенербахчэ»);

– Марк-Андрэ тэр Штэген (Германія, «Барселона»).