Все новости

Шукураў пасля 1:2 з мiнскім «Дынама»: «Кавалевіч сказаў, што страта трох ачкоў нічога ў чэмпіянаце не вырашыць»

18 верасня, 12:21

Паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (1:2).

– Добры быў матч, на жаль, прайгралі. Наперадзе ў нас ёсць 10 гульняў. Яшчэ нічога не страчана.

– На выезд у Мiнск прыехала шмат вашых заўзятараў. Як табе іх падтрымка?

– Так, было добра іх чуваць, вельмі прыемна ад гэтага. Нажаль, мы не змаглі апраўдаць іх чаканні. У далейшым будзем старацца цешыць іх перамогамі.

– Параза ад прамога канкурэнта не ўдарыць па камандзе ў псіхалагічным плане?

– Ігар Мікалаевіч [Кавалевіч] сказаў нам, што страта трох ачкоў нічога ў чэмпіянаце не вырашыць. Задачы ж на сезон у нас самыя максімальныя, – сказаў Шукураў.