Усе навіны

Абаронца «Гомеля» Кучынскі: «Пасля перапынку валодалі ініцыятывай, мелі добрыя моманты, каб зраўняць лік ці, можа, выйграць»

1 кастрычніка, 13:34

Абаронца «Гомеля» Канстанцін Кучынскі пракаментаваў матч з мінскім «Дынама» (1:2).

– Была вельмі цяжкая гульня. У першым тайме прапусцілі два галы, далі перавагу «Дынама». Гуляць было цяжка. Пасля перапынку пераламалі ход сустрэчы, валодалі ініцыятывай, мелі добрыя моманты, каб зраўняць лік або, можа, выйграць.

– Гараўцоў сказаў, што ў другім тайме на полі была адна каманда. Згодны?

– Не ведаю. Яму з броўкі лепш відаць. Скажу, што было няпроста. У другім тайме перайгралі «Дынама». Чаго не хапіла? Шанцаванне. Былі добрыя моманты. Калі забілі б другі, то дакладна не прайгралі б, – сказаў Кучынскі.