Все новости
Video

Татур пра перамогу «Шахцёра» над «Барселонай»: «Ніхто не скажа, што гэта не па справе»

10 лістапада, 13:42

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай праб'ю!» пракаментаваў перамогу «Шахцёра» над «Барселонай» (1:0) у матчы 4-га тура групавога этапа Лігі Чэмпіёнаў.

«Сэнсацыя, але пры гэтым ніхто не скажа, што гэта не па справе. Бо возьмем такі паказчык, як, напрыклад, відавочныя галявыя моманты. Калі адштурхоўвацца ад статыстыкі, то ў «Шахцёра» было чатыры відавочныя галявыя моманты, у «Барселоны» адзін за гэты матч. І апроч гала «Шахцёра», і апроч гала, які яшчэ адмянілі.

Таму брава «Шахцёру»!

Я чытаў якраз інтэрв'ю з Чыгрынскім, які гуляў, памятайце, за «Барселону» перад матчам. Ён расказваў, як каманда перасякае мяжу, едзе спачатку ў Польшчу, потым пералёт. Гэта значыць, паверце, каб гэты матч правесці, яшчэ трэба прыстойна папрацаваць, папацець. Гэта не тыя ўмовы, у якія рыхтуюцца ўсе каманды Эўропы.

Таму любы поспех на нейтральнай арэне, у дадзеным выпадку ў Гамбургу, і пры такой гульні, яшчэ і пасля змены трэнера, таму што зараз Пушыч працуе, гэта нешта, што проста абавязана нас захапляць», – сказаў Татур.