Все новости

Сяргей Яромка: «Папрасіў хлопцаў аддзячыць гарадзейскім заўзятарам – атрымалася, перамаглі»

13 лістапада, 09:47
1

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка падвёў вынікі пераможнага матча супраць «Белшыны» (2:1) у 28-м туры вышэйшай лігі.

«Добрая баявая гульня з добра арганізаванай камандай. Скажам, мы і меркавалі, што для «Белшыны» кожная гульня будзе як апошні бой у гэтай сітуацыі, у якую яна патрапіла. Таму рады перамозе. Былі моманты ў «Белшыны», былі моманты ў нас. Мусіць той, хто змог якасней гэтыя моманты рэалізаваць, той і перамог.

Усё ж такі Бабруйск для мяне горад не просты. Шмат сяброў было некалі. Калісьці я там і гуляў, і працаваў. Таму пажадаем «Белшыне» выбрацца з гэтай складанай сітуацыі і захаваць прапіску ў вышэйшай лізе. Нам гэтай каманды ў наступным годзе будзе не хапаць, калі такое здарыцца.

Чатыры гульцы былі выкліканыя ў U-19, на жаль, Кіндрук вярнуўся ў размяшчэнне нашай каманды. І я не буду хаваць, што адсутнасць і Грэковіча, і Мартынава – гэта для нашай каманды вялікія страты. А тое, што хлопцы ўваходзяць у U-19, толькі рады. Нам і Сіманенка не хапала. У прынцыпе, я яго параіў. Міхал Міхалыч яго ўзяў. Атрымалася так, што я нас абезгаловіў не толькі за кошт Мартынава, але і Сіманенка. Дарэчы, малайчына, што забіў у таварыскай гульні з «Баранавіямі». Як я заўсёды кажу, паўтарацца не жадаю, узмацненне шукаем за рахунак унутранага рэсурсу. Вось сёння знайшлі Кіндрука, Дзіхціеўскага, таму нармальна ўсё будзе.

Распавёў на ўстаноўцы хлопцам, што так, сапраўды, мы заканчваем наш цыкл гульняў у Гарадзеі сёлета, і папрасіў іх сапраўды перамагчы, аддзячыць тым адданым заўзятарам і з Гарадзеі, і тым, хто прыязджае, менавіта добрай гульнёй і перамогай. Атрымалася, значыць усё добра», – распавёў Яромка.