Усе навіны

«Ювентус» разарве кантракт з Пагба, калі Палі афіцыйна дыскваліфікуюць з-за допінгу

8 снежня, 19:18

«Ювентус» прыме канчатковае рашэнне пра паўабаронцу Поля Пагба толькі пасля таго, як дыскваліфікацыю футбаліста афіцыйна пацвердзяць, паведамляе Football Italia са спасылкай на La Gazzetta dello Sport.

Клуб разарве кантракт з Пагба. Але турынцы гатовыя адмовіцца ад свайго рашэння, калі дыскваліфікацыя Палі праз допінг будзе складаць усяго некалькі месяцаў, што малаверагодна.

Дзеючы кантракт Пагба з турынскім клубам разлічаны да 2026 года. Статыстыка 30-гадовага француза тут.

«Ювентус» не хоча разрываць пагадненне ў аднабаковым парадку і адкрыты для перамоваў з футбалістам і яго асяроддзем, каб спыніць супрацоўніцтва па ўзаемнай згодзе. Але клуб мае права скасаваць кантракт у аднабаковым парадку, бо не мае дачынення да станоўчага допінг-тэсту Пагба.

Была інфармацыя, што антыдопінгавая пракуратура патрабуе для Пагба 4-гадовую дыскваліфікацыю за допінг. Больш падрабязна пра справу француза чытайце тут.