Все новости

Юрый Малееў: «Жаночай зборнай Беларусі адкрыта не шанцавала»

12 снежня, 21:55

Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі сярод жанчын-2023, галоўны трэнер зборнай Беларусі і «Дынама-БДУФК» Юрый Малееў падвёў вынікі сезона.

– Гэты сезон атрымаўся складаным. Не сакрэт, што ад нас сышла цэлая група стрыжневых футбалістак і многія паставілі крыж на нашых чэмпіёнскіх перспектывах. Гэта быў выклік, дадатковая матывацыя для мяне і дзяўчынак.

Рады, што падапечныя выканалі задачу. Без легіянераў у новым складзе змаглі дабіцца поспеху. У няпростых кадравых умовах, якія склаліся, набіралі форму і згуляліся ўжо па ходзе турнірнай дыстанцыі.

Другую палову чэмпіянату правялі на больш высокім узроўні. Гэта парадавала. Канешне, хацелася б лепш выступіць на міжнароднай арэне. Але будзем глядзець праўдзе ў вочы: «Аякс», які нас пакінуў за бортам турнірнай дыстанцыі, зараз граміць «Цюрых» (6:0), не пакідае шанцаў «ПСЖ» (2:0).

Мы з сапернікамі з Нідэрландаў выступілі дастойна. Не па выніку, а па самааддачы. Мы ўсвядомілі, што сваімі выхаванцамі можам на роўных ваяваць з топавымі супернікамі з Заходняй Еўропы. У наступным сезоне працягнем рабіць стаўку нам моладзь.

Што да зборнай, то нам адкрыта не фарціла. Прычым з самага пачатку. Мы не павінны былі прайграваць Босніі і Герцагавіне. Упэўнены ў гэтым. А так па гульні мы саступілі толькі Чэхіі ў першым матчы, – сказаў Малееў.