Все новости

Вадзім Скрыпчанка: «Калачоў патрапіў у сферу інтарэсаў «Дынама»

18 снежня, 23:48

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пацвердзіў зацікаўленасць абаронцам «Іслачы» Іллёй Калачовым і выказаў зацікаўленасць у захаванні гульцоў, якія прыйшлі ў каманду летам.

– Ёсць інфармацыя, што вам цікавы цэнтральны абаронца «Іслачы» Ілля Калачоў. Гэта праўда?

– Так, мы цікавімся. Ішоў чэмпіянат і была вельмі сур'ёзная барацьба ў верхняй частцы табліцы. У гэтым годзе так атрымалася, што «Нёман» стварыў моцны супраціў. І трэба было не дапускаць асечак, каб стаць чэмпіёнамі. Наш селекцыйны аддзел пачаў сваю працу ўжо ўлетку і ўжо тады мы сачылі за рабятамі, якія добра сябе выяўлялі ў іншых клубах.

Гэта ўсё рабілася для таго, каб па заканчэнні сезона мы маглі разумець ці змогуць яны ўзмацніць наш клуб у выпадку таго, калі будуць выкананы ўсе дамоўленасці. І так, Ілля Калачоў – добры абаронца, які патрапіў у сферу інтарэсаў нашага клуба.

– Наколькі ў гэтым пераходзе вам можа дапамагчы вашы добрыя зносіны з «Іслаччу»?

– Добрыя адносіны могуць быць на ўзроўні зносін. І калі справа датычыцца нейкіх пераходаў, то кожны клуб хоча прытрымлівацца сваіх інтарэсаў. Але так, у нас з «Іслаччу» добрыя адносіны з пункту гледжання партнёрства клубаў. І мы будзем знаходзіць кампраміс і ў кадравых момантах, і з фінансамі.

Не сакрэт, што ў пачатку сезона мы хацелі займець Уладзіслава Марозава і «Іслач» пайшла нам на сустрэчу, а мы наўзамен падалі ім правы на Глеба Роўду і на Дзмітрыя Латыхава. З імі прыемна мець справу.

– Наколькі атрымаецца захаваць склад «Дынама»?

– У працэнтных суадносінах цяпер складана сказаць. Да выхаду з водпуску ў некаторых хлопцаў яшчэ могуць прапановы зʼявіцца. Цяпер самае галоўнае весці перагаворныя працэсы з хлопцамі, у якіх скончыліся кантракты. Нехта бярэ паўзу да новага года, каб разгледзець усе прапановы. Гэта нармальны працэс і, у прынцыпе, вытлумачальны.

Вельмі важна захаваць гульцоў, якія да нас дашлі ў летняе трансфернае акно. Будзем рады, калі хлопцы застануцца ў нас, – сказаў Скрыпчанка.