Все новости

Рэканструкцыю стадыёна «Трактар» плануюць завяршыць у ліпені-верасні 2024 года.

19 снежня, 10:44
2

Кіраўнік адміністрацыі рэжыму Лукашэнкі па Заводскім раёне г. Мінска Сяргей Масляк расказаў, калі плануецца завяршыць работы па рэканструкцыі стадыёна.

«Думаю, у III квартале 2024 года лагічны пункт па «Трактары» і лесапаркавай тэрыторыі мы паставім», – сказаў Масляк.

У верасні 2023 года будаўнікі прыступілі да чарговага этапу капітальнага рамонту і рэканструкцыі стадыёна «Трактар». Тут актыўна робяцца дэмантажныя работы. Адначасова з гэтым працягваюцца рамонтныя работы па рэканструкцыі прылеглага да стадыёна парка культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.