Все новости

Экс-прэзідэнт «Лакаматыва» Філатаў: «За Гурэнку прасіў у «Ромы» 4 мільёны долараў, а далі 5»

22 снежня, 14:02

Экс-прэзідэнт маскоўскага «Лакаматыва» Валерый Філатаў узгадаў, як прадаваў беларускага абаронцу Сяргея Гурэнку ў «Рому».

Гурэнка выступаў за італьянскую каманду з 1999-га па 2000 год, правёў 6 матчаў.

– З [трэнерам «Лакаматыва» ў 2006 годзе Славалюбам] Мусліным пастаянна дыскутавалі. Напрыклад, я лічыў, што Гурэнка збядняе нашу гульню ў цэнтры поля. Ён выдатны хлопец, працаўнік і баец, але з пасам бяда. Ніякага пасоўвання наперад. Я казаў, што на гэтай пазіцыі патрэбен крэатыўшчык.

– А Муслін усё роўна выпускаў Гурэнка.

– Так, бязмежна яму давяраў. Так пасябравалі, што Сярога потым працаваў яго асістэнтам і ў расійскіх клубах, і ў Еўропе.

– Самыя незвычайныя перамовы ў вашым жыцці?

– З Франкам Сэнсі, прэзідэнтам «Ромы». Цікавы дзядзечка. Ён ужо быў ва ўзросце, мы сустрэліся ў адным з рымскіх рэстаранаў. Спытаў: «Валерый, колькі ты хочаш за Гурэнка?» – «Чатыры мільёны долараў».

Сэнсі паморшчыўся: «Чатыры? Не-е-е…» Зрабіў паўзу – і ўскрыкнуў: «А вось пяць дам!» Усё, па руках! Я і сам не зразумеў, чаму ён так сябе павёў, – сказаў Філатаў.