Усе навіны

Радзівон Пячура: «Хацеў бы паспрабаваць сябе ў Расіі, але для гэтага трэба нешта тут паказаць»

22 снежня, 16:39

Нападаючы «Мінска» Радзівон Пячура распавёў пра тое, куды хацеў бы далей перайсці.

– Некалькі гульцоў ужо пакінула клуб. У многіх дзейныя кантракты. Ці застанецеся ў клубе вы?

– Калі большасць рабят застанецца, то так. Зразумела, што некаторыя сыйдуць на павышэнне. Тыя ж Гурбан і Душэўскі заслужылі. Але хацелася б захаваць аснову. У такім разе мы можам выступіць нашмат лепш, чым у мінулым сезоне.

– Ці ёсць прапановы ад іншых клубаў?

– Пакуль не звязваліся.

– Калі не «Мінск», то ў якім клубе хацелі б выступаць?

– Цяжка сказаць.

– Цяпер у Беларусі намецілася такая тэндэнцыя, што футбалісты масава з'язджаюць у расійскую Першую лігу, у Казахстан. Калі вынесці за дужкі топ-5 ліг, дзе б хацелі пагуляць вы?

– У той жа Расіі хацеў бы сябе паспрабаваць. Паглядзець, што там за ўзровень.

– Гэта значыць, калі вам паступіць прапанова ад каманды верха-сярэдзіны расійскай Першай лігі, то вы яе разгледзіце?

– Так. Але каб яе атрымаць, трэба тут нешта паказаць, – адказаў Пячура.