Усе навіны

Хардэн пра крытыку «Кліпэрс»: «Тых, хто негатыўна выказваўся пра каманду, зараз нідзе не знайсці»

4 студзеня, 18:04

Абаронца «Кліпэрс» Джэймс Хардэн пракаментаваў крытыку ў бок каманды.

«Я выдатна ўпісаўся ў каманду, я ведаў гэта з самага пачатку, і гэта адна з прычынаў, чаму я хацеў перайсці менавіта ў гэтую каманду.

Відавочна, усё пачыналася не вельмі добрае. Гэта дало людзям шмат нагодаў для негатыўных размоваў, але зараз тых людзей нідзе не знайсці. Літаральна нідзе не знайсці. Мы ведалі, што так і будзе», – сказаў Хардэн.

«Кліпэрс» выйгралі чатыры матчы запар і займаюць 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі (21-12).