Все новости

Экс-абаронца «Арсенала» Лях пяройдзе ў брэсцкае «Дынама» («Ухо»)

8 студзеня, 11:42

Беларускі абаронца Уладзіслаў Лях працягне кар'еру ў брэсцкім «Дынама». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Мінулы сезон Лях правёў у арэндзе ў «Арсенале» (Д2). Правы на футбаліста належаць мiнскаму «Дынама». Нагадаем, раней брэстчан узначаліў экс-трэнер дзяржынскай каманды Аляксандр Бразевіч.

23-гадовы Лях у мінулым сезоне ў складзе «Арсенала» згуляў у 8 матчах, зрабіў 1 вынiковую перадачу.