Все новости

Аляксей Сытаў: «Душэўскі і Мартынаў перарастаюць узровень «Мінска»

17 студзеня, 09:01

В.а. старшыні «Мінска» Аляксей Сытаў распавёў аб нявызначанай будучыні некаторых гульцоў каманды.

– У Радзівона Пячуры дзейны кантракт альбо да сярэдзіны, альбо да канца 2024 года.

Што да Данііла Душэўскага і Цімафея Мартынава, у іх кантракты да пачатку сакавіка. Яны шукаюць варыянты, хацелася б, каб засталіся, але мяркую, знойдуць іншыя варыянты. Гэтыя футбалісты ўжо перарастаюць узровень нашай каманды, і ім хочацца рухацца далей.

Добра, што на іх ёсць попыт. Калі сыходзяць лідары каманды, іншыя футбалісты могуць выйсці на гэтыя ролі і атрымаць гульнявую практыку, – сказаў Сытаў.