Усе навіны

«Напалі» абвясціў аб трансферы Хамеда Траарэ – клуб узяў яго ў арэнду ў «Борнмута» з правам выкупу

17 студзеня, 22:11

«Напалі» абвясціў аб трансферы паўабаронцы «Борнмута» Хамеда Траарэ.

Як паведамляе сам неапалітанскі клуб, 23-гадовы футбаліст перайшоў на правах арэнды з правам выкупу. Канкрэтныя лічбы не называюцца.

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, дзейны чэмпіён Італіі зможа выкупіць гульца летам за 25 мільёнаў еўра.

Калі клуб вырашыць не выкупляць Траарэ, то заплаціць пэўную суму за яго арэнду.

У гэтым сезоне гулец згуляў усяго 6 матчаў за «вішэн», забіўшы 1 гол.

Летам мінулага года «Борнмут» сам скарыстаўся опцыяй выкупу і набыў футбаліста ў «Сассуола» за 26 млн еўра.