Усе навіны

Саудаўская ліга ўлетку плануе выдаткаваць 2 мільярды фунтаў на трансферы, асноўныя мэты – Дэ Бруйне і Салах

20 студзеня, 21:00
1

У летняе трансфернае акно Саудаўская ліга плануе выдаткаваць 2 мільярды фунтаў на новыя трансферы, заробкі і агенцкія выплаты. Пра гэта паведамляе журналіст Бэн Джэйкабс.

Мінулым летам было выдаткавана 750 мільёнаў фунтаў выключна на плату за пераходы гульцоў. Ключавымі мэтамі ў 2024-м стануць паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кевін Дэ Бруйнэ і вінгер «Ліверпуля» Махамед Салах.

«Сіці» будзе чакаць прапановы ў 100 мільёнаў фунтаў за 32-гадовага бельгійца, але галоўны трэнер Пеп Гвардыёла хоча падаўжэння кантракту хаўбека.

Што тычыцца Салаха, то на гэты раз падпісаць яго паспрабуе «Аль-Хіляль», апярэдзіўшы «Аль-Іціхад», які раней нібы прапаноўваў 150 мільёнаў фунтаў.

Адзначаецца, што сыход Джордана Хендэрсана з «Аль-Іціфака», дзе ён правёў усяго пару месяцаў, не паўплывае на доўгатэрміновы праект.

Іншыя прозвішчы ў спісе саудытаў – Тыягу Алькантара («Ліверпуль»), Сон Хын Мін («Тотэнхэм»), Уілфрыд Ндзідзі («Лестэр»). Клубам цікавы таксама Віктар Асімхен з «Напалі», але ён ужо тройчы адказваў адмовай – цікавасць да яго праяўляе «Аль-Ахлі».

Сачыць за ўсімі трансфернымі навінамі Саудаўскай Аравіі можна тут.