Все новости

Ігар Кавалевіч: «Лічу, мы ўзялі нядрэнных навічкоў і ўсё будзе добра»

26 студзеня, 11:35

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра футбалістаў, якія будуць гуляць за каманду ў новым сезоне.

– У матчы супраць «Гомеля» вы праглядалі двух афрыканскіх легіянераў – апорніка і нападаючага…

– Хутчэй за ўсё, мы не будзем пакідаць іх у камандзе. Хаця апорніка П'ера яшчэ паглядзім у апошнім матчы магілёўскага турніру. У «Нёмане» ж застануцца іншыя навічкі – Кастроў, напрыклад. Стараемся папаўняцца беларусамі ці рускамоўнымі хлопцамі.

– Вы захавалі нават Сяргея Карповіча, а ён жа з леташняй статыстыкай мог лёгка сысці вольным агентам.

– Чалавек хоча гуляць у еўракубках. У яго былі варыянты, але там, умоўна кажучы, прапаноўвалі на пару капеек больш. Ён – прыстойны хлопец. Узважыў усё і застаўся з намі.

– Колькі чалавек яшчэ трэба «Нёману», каб вы сказалі, што камплектацыя на сезон завершана?

– Думаю, яшчэ 2-3 чалавекі. Вернецца са зборнай Алыкулаў (ён жа на кантракце), і большая імавернасць, што з намі пойдзе далей Шукураў. У яго ёсць варыянты, але пакуль без канкрэтыкі. А ўвогуле, думаю, мы ўзялі нядрэнных навічкоў і ўсё будзе добра, – сказаў Кавалевіч.