Все новости

Хаўер Тэбас: «Існуе высокая верагоднасць, што Мбапэ пяройдзе ў «Рэал» – больш за 50%»

30 студзеня, 12:13

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас падзяліўся меркаваннямі пра магчымы трансферы Кіліяна Мбапэ з «ПСЖ» у «Рэал».

«Існуе высокая верагоднасць, што Мбапэ пяройдзе ў «Рэал» – больш за 50%.

Але гэта асабістая думка. Усё залежыць ад «Рэала», ім вырашаць», – сказаў Тэбас.

Была інфармацыя, што Мбапэ вырашыў перайсці ў «Рэал» улетку. Ягоны кантракт з «ПСЖ» скончыцца ў чэрвені. Статыстыка 25-гадовага француза тут.