Все новости

Ігар Кавалевіч: «Вялікая верагоднасць вяртання Шукурава, у якога траўма калена»

16 лютага, 14:13

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра склад каманды.

– Мы захавалі 95 працэнтаў складу. Вялікая верагоднасць, што Алімардон Шукураў вернецца. У яго склалася ў Венгрыі, клуб хацеў з ім заключыць кантракт, але атрымаў траўму калена. Цяпер ён знаходзіцца на абследаванні ў Маскве. Пры гэтым да канца заяўкі ў Венгрыі засталося ўсяго пару дзён. Хутчэй за ўсё, ён не будзе заяўлены, хаця клубу спадабаўся. Так што вялікая імавернасць, што Шукураў можа вярнуцца.

Засталіся амаль усе хлопцы, акрамя Ромы Грыбоўскага і Марка Краснова.

На пазіцыю цэнтральнага абаронцы запрасілі Лёшу Лаўрыка з «Энергетыка», а з «Белшыны» – Ілля Кухарчык. У камандзе добры камерунскі нападаючы Гвет, але там ёсць праблемы з трансферам.

Прыехаў яшчэ на прагляд калумбіец, але, хутчэй за ўсё, яго адправім, таму што ён не мацней за нашых хлопцаў.

Косця Рудзянок пакінуў каманду, але цяперашнія тры варатары добра выглядаюць: і Артур Маліеўскі, які вярнуўся з арэнды, і Кірыл Вейдыгер, і Максім Бялоў. Усё павінна скласціся, – сказаў Кавалевіч.