Усе навіны

Вячаслаў Герашчанка: «Дняпру» патрэбныя беларусы»

24 лютага, 22:41

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка распавёў аб трансфернай кампаніі клуба.

– На днях падпісалі Сяргея Глябко.

– Я яго даўно ведаю, яшчэ з часоў працы ў дублі БАТЭ. Сяргей – кваліфікаваны футбаліст. Нам патрэбны беларусы, а ў нас не такая вялікая абойма. Можа, яна і вялікая, але вельмі шмат маладых хлопцаў. Я думаю, яны яшчэ не зусім гатовы вырашаць нейкія задачы. Але ў плане досведу і майстэрства Глябко нам дакладна не перашкодзіць.

У нас ужо ў завяршальнай фазе перамовы па некалькіх навiчкоў. Як толькі яны з'явяцца, мы пра гэта паведамім. Пакуль казаць заўчасна. Але, я спадзяюся, што на наступным тыдні яны будуць у нас, – сказаў Герашчанка.