Усе навіны

Шыкаўка сваім голам прынёс «Кароне» нічыю з «Легіяй», ён адзначаецца ў другім матчы запар

25 лютага, 21:32

Беларускі нападнік Яўген Шыкаўка адзначыўся голам у матчы чэмпіянату Польшчы супраць «Легіі», зрабіўшы лік 2:3. Па выніку каманда з Кельцэ згуляла ўнічыю (3:3).

Форвард адзначаецца ў другім матчы запар.

Усяго ў сезоне ў беларускага нападніка 4 галы і 1 асіст.

«Карона» Шыкаўкі размяшчаецца на 15-м месцы з 18 каманд, не маючы ачковай перавагі над зонай вылету ў ніжэйшы дывізіён.