Усе навіны

«Карона» Шыкаўкі прайграла ў 1/4 фіналу Кубка Польшчы

28 лютага, 22:28

28 лютага прайшоў чвэрцьфінальны матч Кубка Польшчы, у якім «Ягелонія» прымала «Карону». Матч завяршыўся перамогай «Ягелоніі» (2:1). Вырашальны мяч быў забіты на апошніх хвілінах дадатковага часу.

Нагадаем, што за «Карону» гуляе беларускі нападаючы Яўген Шыкаўка. У сённяшнім матчы ён выйшаў на замену на 46-й хвіліне. Усяго ў бягучым сезоне чэмпіянату Польшчы на рахунку Шыкаўкі 4 галы і 1 асіст у 21 матчы.