Все новости

Кучынскі і Ціханаў перайшлі ў «Нафтан»

1 сакавіка, 10:51

27-гадовы абаронца Аляксандр Кучынскі і 20-гадовы паўабаронца Іван Ціханаў перайшлі ў «Нафтан».

Кучынскі ў мінулым сезоне выступаў за гомельскі «Лакаматыў» (Д2). Усяго правёў 95 матчаў у рамках Д2, забіў 10 мячоў і аддаў 6 дзейсных перадач.

Ціханаў летась выступаў за гомельскі «Лакаматыў» (Д2). У 26 сустрэчах забіў 3 мячы і аддаў 4 дзейсныя перадачы.

Усе трансферы каманды па спасылцы.