Усе навіны

Апеляцыю Рублёва на дыскваліфікацыю на турніры ATP 500 у Дубаі часткова задаволілі – ён назваў лайнсмена дэбілам

4 сакавіка, 23:17

Апеляцыю расійскага тэнісіста Андрэя Рублёва на дыскваліфікацыю на турніры ATP 500 у Дубаі часткова задаволілі.

Яго аштрафавалі на 36 400 долараў, але залічылі ачкі і прызавыя за выхад у паўфінал.

Рублёў быў дыскваліфікаваны падчас паўфіналу супраць казаха Аляксандра Бубліка.

Нейтральнаму тэнісісту не спадабалася, што суддзя нібыта не зафіксаваў аўт падчас розыгрышу, пасля прайгранага гейму ён падышоў да яго і пачаў крычаць. У трансляцыі была чутная фраза: «Ты дэбіл».