Усе навіны

Кірэнкін пра Калачова: «Попыт заўсёды ёсць. Адзін хоча купіць, другі прадаць»

5 сакавіка, 13:20

Трэнер «Іслачы» Раман Кірэнкін распавёў пра тое, чаму клубу не ўдалося прадаць футбаліста каманды Іллю Калачова.

– Попыт заўсёды ёсць. Адзін хоча купіць, другі прадаць. Трэба, каб інтарэсы супалі.

– Бясплатна хацелі забраць?

– Не ведаю. У нас такімі пытаннямі займаецца спартовы дырэктар, дырэктар, галоўны трэнер. Я як памочнік стараюся ў гэтыя пытанні не ўнікаць, – сказаў Кірэнкін.