Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Хвашчынскі далей будзе чакаць свайго шанцу»

6 сакавіка, 23:45
4

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб нападаючым каманды Уладзіміры Хвашчынскім.

– Той выпадак, калі футбалісту трэба трываць. Валодзя цярплівы і мне ён вельмі імпануе. Ад яго не зыходзіць ніякага негатыву. Хаця па ягоных вачах бачу, што ўнутрана ён вельмі незадаволены сітуацыяй. Але незадаволенасць павінна праяўляцца ў інтарэсах каманды.

Калі ўнутраныя амбіцыі цябе бударажаць, ты не змяншаеш да сябе патрабаванні, а далей працуеш і чакаеш свайго шанцу, то гэта адна сітуацыя. А калі футбаліст, не гуляючы, крыўдзіцца і змяншае да сябе патрабаванні, то гэта іншае. Вось гэтага не хацелася б.

Ды і Валодзя не з такой катэгорыі. Я ўпэўнены, што Валодзя будзе далей працягваць працаваць, чакаць свайго шанцу і ён яго абавязкова атрымае, – сказаў Скрыпчанка.