Все новости

Юлiян Нагельсман: «Калі да Еўра я атрымаю прапанову, якая задаволіць мяне, то падпішу яе»

15 сакавіка, 15:45

Галоўны трэнер зборнай Германіі Юлiян Нагельсман расказаў аб сваіх планах па далейшаму развіццю кар'еры.

«Калі да чэмпіянату Еўропы я атрымаю кантрактную прапанову, якая мяне задаволіць, якая будзе для мяне камфортнай, і ў якой я бачу сябе, то ёсць усе шанцы, што я падпішу яе да чэмпіянату Еўропы.

Пакуль перада мной няма ніякіх папер. Я не адчуваю ніякага стрэсу. Цяпер я хачу паспяхова працаваць», – сказаў Нагельсман.

Нагадаем, што Нагельсман быў звольнены з «Баварыі» ў сакавіку 2023 года. Увосень ён узначаліў зборную Нямеччыны.

Чэмпіянат Еўропы адбудзецца з 14 чэрвеня да 14 ліпеня.