Усе навіны

Адэсіт Жэкю пра вайну ва Украіне: «Гэта трэба перажыць, інакш будзе проста неадэкват»

2 красавіка, 10:22

Экс-галкіпер мінскага «Дынама», ураджэнец Украіны Іван Жэкю падзяліўся меркаваннем пра вайну на яго Радзіме.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– | Тэма падзей ва Украіне вам блізкая. Вы ж нарадзіліся ў Адэскай вобласці....

– Я жыў там, па-іншаму там нельга. Народ шкада, людзей. Але, відавочна, іншага выйсця не было.

У 2014-19 гадах я жыў на тэрыторыі Украіны, маці там пахаваў, потым бацьку. Вельмі шмат там памянялася і не ў найлепшы бок. Гэта трэба перажыць, інакш будзе проста неадэкват, – сказаў Жэкю.