Усе навіны

Елязаранка, Намеката і Папава перайшлі ў «Крумкачы»

18 красавіка, 19:12

Паўабаронцы Яўген Елязаранка, Казуке Намеката і Вячаслаў Папава папоўнілі склад «Крумкачоў» (Д3).

Мінулы год Елязаранка пачынаў у «Асіповічах» (Д2), адкуль па ходзе сезона сышоў у «Колас» (Д3), дзе правёў адзінаццаць матчаў, забіў чатыры мячы і аддаў тры асіты.

Японец Намеката выступаў за «Асіповічы» (Д2). На ягоным рахунку 12 матчаў.

Папава ў мінулым сезоне выступаў за «Серабранку-VOLAT» (Д3), правёў 14 матчаў, забіў адзін мяч, аддаў дзве галявыя перадачы.