Усе навіны
Photo

Мілеўскі пра новую дзяўчыну: «Мы пакуль хаваемся ад прэсы»

21 красавіка, 20:48

Былы форвард «Дынама» Арцём Мілеўскі расказаў, што мае адносіны з дзяўчынай, але пакуль не гатовы назваць яе імя.

– У сетку трапіла фота, дзе вы сядзіце з дзяўчынай у кафэ. Можаце раскрыць вашу выбранніцу?

– Цяпер мы не гатовыя публічна афішаваць нашы адносіны. Мы пакуль хаваемся ад прэсы, але, мяркуючы па фатаграфіях, гэта не вельмі добра атрымліваецца.

– У вас сур'ёзныя адносіны?

– Жыццё пакажа. Паглядзім, наколькі ў мяне атрымаецца на гэты раз.

– Гэта вядомая дзяўчына ў публічнай прасторы?

– Скажу так: шукайце нас у парку.

– Якія падарункі вы ёй дорыце?

– Я побач – гэта ўжо падарунак, – сказаў Мілеўскі.